by абдзіраловіч · 03.04.2025
«Абдзіраловіч» працягвае сваю работу ў рэжыме Архіва / Бібліятэкі беларускага мыслення.
Мы збіраемся, як і раней, размяшчаць/публікаваць тэксты сучасных беларускіх аўтараў, пераклады класічных твораў, агляды і рэцэнзіі.
У цэнтры нашай цікавасці застаецца тое, што можна назваць «беларускай метафізікай», з асаблівай увагай да дыскурсіўных і культурных памежжаў: між філасофіяй і літаратурай, гісторыяй і мастацкімі практыкамі, між еўрапейскай традыцыяй і нееўрапейскімі (альбо пост-еўрапейскімі) формамі думкі.
Пры гэтым, звяртаючыся да беларускага кантэкста, мы будзем свядома пазбягаць ангажаванага, актуальнага, палітычна вызначага дыскурса, акрэсліваючы сваю задачу як змягчэнне сэрцаў і прасвятленне розумаў.
Па зразумелых прычынах некаторыя тэксты друкуюцца пад псеўданімамі, а імёны і прозвішчы сяброў рэдакцыі даюцца ў скарачэнні.
Асноўны кантакт праз рэдакцыйны мэйл iabdziralovic@gmail.com .
Tags: АбдзіраловічБеларускае мысленнеБеларуская літаратурабеларуская філасофія