Tagged: Міхал Баярын

Міхаіл Баярын. Пра два розумы

У дзьвюхмоўных беларускіх слоўніках “розум” служыць перакладам адразу ўсіх органаў разуменьня, разрозьненьне якіх адбылося ў самых пачатках вялікіх філасафічных традыцыяў. Якое беларускае слова магло бы быць тым другім розумам? І якім розумам выявіцца ў такім разе той першы розум, калі зьявіцца другі?

Міхал Баярын. Ігнат Абдзіраловіч: запавет ліючайся формы

Беларусь як праект пачынаецца ў 19 стагодзьдзі. Пасьля падзелаў Рэчы Пасталітай паступова зьнікаюць яе грамадзкія і культурныя структуры, і ўтвараецца вялікае свабоднае рэчыва, адносна якога становіцца магчыма выказваць новыя намеры.