Category: Тэксты
Сяргей Вайніцкі. Кава і сакавік
Гэтае мейсца не пазначанае на ніводнай мапе, яго няма ў ніводным мярзотным турыстычным гайдзе. Але яно нейк знаходзіцца, яго пазначае навакольная ціша, нечаканая пасярод тлумнага гарадзкога цэнтру, някідкасьць, густоўнасьць. І пах кавы, канечне.
Гжэгаж Гадлеўскі. Слова пра антрапалогію слова
Заўжды было слова ў цэнтры таго, што чалавечае, хаця розным быў ягоны стан. Ад стану слова і залежыць, уласна, стан чалавека, як істоты, што мае культуру.
Яцэк Кухарчык. Праблемы з мультыкультуралізмам
Крыніцу ідэі мультыкультуральнасьці належыць шукаць у дзьвюх зьявах з найноўшай гісторыі Амэрыкі: „руху грамадзянскіх правоў” 1950-пачатку 1960-х гадоў, а таксама ў студэнцкай контркультуры на мяжы 1960-70-х гадоў.
Іван Новік. Паэзіс калектывізацыі: наратыўныя контуры трагедыі
1. Метадалагічныя ўводзіны. 1.1 Нараталогія і дыскурсіўны аналіз. Перафразуючы знакамітае Борхесава “Гісторый усяго чатыры” (Cuatro son las historias) можна было б сказаць: тлумачэнняў літаратуры ўсяго чатыры. Меней паэтычна, але болей дакладна: нягледзячы на ўсю...
Наста Манцэвіч. Інклюзіўная Кастрычніцкая (замест маніфеста)
Мы ўсе хочам бачыць вуліцу Кастрычніцкая інклюзіўнай.
Іван Новік. Беларуская савецкая філасофія 1930-ых: агульнасавецкі кантэкст і лакальныя адказы
Мэта дадзенага тэкста – узважаная і не селектыўная рэканструкцыя беларускай савецкай філасофіі 1930-х.
Аляксей Кажарскі. Канец “Цэнтральнай Еўропы”
Я быў у роспачы. Дваццаць дзявятага жніўня дзве тысячы пятнаццатага года я стаяў на Келеці Паяудвар, і разумеў, што, мабыць, не траплю дадому.
Іван Новік. Беларуская савецкая філасофія 1950-ых гг. як філасофія sensus communis
Адметная эпістэмічная канфігурацыя беларускай савецкай філасофіі 1950-ых гг. і, адначасна, лагічны каркас яе разважанняў, былі звязаны з абавязковым вяртаннем да здаровага сэнсу “савецкага чалавека”.
Вальжына Морт. Антыгоне – дэпеша
Маніфэст Вальжыны Морт, запісаны для фестываля “Абдзіраловіч” (Мінск, 20 верасня 2019 г.)
Макс Шчур. Мы жывем у эпоху шостага масавага вымірання …
Маніфэст Макса Шчура, створаны для фестываля “Абдзіраловіч” (Менск, 20 верасня 2019 г.)
Андрэй Строцаў. Ісці па вадзе
Цяпер мы ўсе жывем у плыні, мы ўсе праклятыя Баўманам. Мы вымушаныя хадзіць па вадзе. Пытаньне толькі адно – патонем мы, ці не.
Андрэй Дудко. Восеньскі маніфэст
Творчасць – самаразбурэнне ўверх. Карта свядомасці мусіць быць поўнай.
Іван Жыгал. Усходнееўрапейская рэвізія. 30 год пасля камунізму
Рэвалюцыі 1989 году ў краінах Усходняй Еўропы паклалі пачатак кароткаму, але цікаваму адцінку часу, у якім сутыкалася мноства альтэрнатыў і варыянтаў развіцця для насельнікаў гэтых прастораў.